ПЕРАКЛАД GNU GENERAL PUBLIC LICENSE[1]

 

GNU General Public License

Version 2, June 1991

Copyright (C) 1989, 1991 Free Software Foundation, Inc.  
59 Temple Place - Suite 330, Boston, MA  02111-1307, USA
Everyone is permitted to copy and distribute verbatim copies
of this license document, but changing it is not allowed.
 

This is an unofficial translation of the GNU GPL (General Public License) into Belarusian. No support is granted. It was not published by the Free Software Foundation, and does not legally state the distribution terms for software that uses the GNU GPL - only the original English text of the GNU GPL does that. However, we hope that this translation will help Belarusian speakers understand the GNU GPL better.

 

Гэта ёсьць неафіцыйны пераклад GNU General Public License на беларускую. Ён не выдаецца Free Software Foundation (Фундацыя Свабоднага Праграмнага Забясьпячэньня), не створаны з мэтай афармленьня прававых норм, і не сьцьвярджае юрыдычныя ўмовы для праграм, што падпадаюць пад GNU GPL, але толькі арыгінальны ангельскі тэкст ліцэнзіі мае юрыдычную сілу. Аднак, спадзяюся, што гэты пераклад дапаможа беларускамоўным карыстальнікам лепш  зразумець зьмест GNU GPL.

 

Тэкст GNU GPL на ангельскай мове Вы можаце прачытаць тут: http://www.gnu.org/copyleft/gpl.html

 

 

Агульная Грамадзкая Ліцэнзія GNU

 

Вэрсія 2, Чэрвень 1991

Copyright (C) 1989, 1991 Free Software Foundation, Inc. 

59 Temple Place - Suite 330, Boston, MA  02111-1307, USA

 

Кожны мае права распаўсюджваць копіі гэтага дакумэнту ліцэнзіі, але толькі з захаваньнем арыгінальнага тэксту.

 

Заўвагі перакладніка

 

У тэксьце дакумэнта выкарыстоўваюцца зручныя скарачэньні й асаблівыя тэрміны. Тлумачальная таблічка падаецца ніжэй.

 

Скарачэньне ці тэрмін

Тлумачэньне

ПЗ

Праграмнае забясьпячэньне.

ФСПЗ

Фундацыя Свабоднага Праграмнага Забясьпячэньня (Free Software Foundation).

АГЛ

Агульная Грамадзкая Ліцэнзія (GNU General Public License).

Трэція асобы

Атрымальнікі копіі не ад аўтара арыгінала.

Зыходны код

Форма твора, якую выкарыстоўваюць пераважна для мадыфікацыі.

Мадыфікацыя

Працэс зьмяненьня аргыгінальнага прадукту або вынік гэтага працэсу. Словы “мадыфікацыя” і “мадыфікаваць” ужываюцца, каб унікнуць блытаніны са словам “зьмяніць” у сэнсе “памяняць”.

Аб’ектны код

Стан праграмы паміж зыходным кодам і бінарнай формай.

Бінарны код, форма

Форма існаваньня праграмы, прыдатная для выкананьня й выкарыстаньня.

 

 

Прэамбуля

 

Ліцэнзіі большасьці ПЗ існуюць для абмежаваньня вашых правоў на распаўсюджваньне й зьмяненье яго. Аднак, АГЛ прызначана гарантаваць вам права распаўсюджваць і зьмяняць свабоднае ПЗ, замацаваць гэтае права за ўсімі ягонымі карыстальнікамі. Гэтая ліцэнзія прымяняецца для большасьці ПЗ ад ФСПЗ (некаторае ПЗ ад ФСПЗ ахоўваецца GNU Library General Public License[2]), і можа прымяняцца аўтарамі любой праграмы. Вы таксама можаце прымяніць АГЛ і да вашых праграмаў.

 

Калі мы кажам пра свабоднае ПЗ, мы разумеем свабоду дзеяньняў, а не бязвыплатнасьць. Наша АГЛ гарантуе вам волю капіяваньня свабодных прагарамаў (і права браць за такую паслугу грошы, калі трэба), свабоду атрыманьня зыходнага коду па Вашаму жаданьню, свабоду зьмяняць і выкарыстоўваць часткі праграмы ў новых свабодных праграмах; а таксама інфармуе вас аб гэтых магчымасьцях.

 

Для абароны вашых правоў нам трэба ўвесьці шэраг абмежаваньняў. Яны маюць забараніць любому пазбавіць вас гэтых правоў ці папрасіць вас ад іх адмовіцца. Гэтыя абмежаваньні рэалізуюцца празь некаторыя вашыя абавязкі пры мадыфікацыі праграмы ці распаўсюджваньні яе копіяў.

 

Напрыклад, калі вы перадаеце копіі праграмы, ці за плату ці не, Вы павінны даць атрымальнікам усе правы, што маеце самі. Вы павінны ўпэўніцца, што яны таксама атрымалі ці могуць атрымаць зыходны код. Да таго яшчэ вы павінны паказаць ім гэтыя ўмовы, каб яны ведалі свае правы.

 

Для аховы вашых правоў мы рэалізуем дзьве функцыі: (1) забясьпечваем права аўтара, (2) прапануем гэтую ліцэнзію, што дае вам легальны дазвол капіяваць, распаўсюджваць і мадыфікаваць ПЗ.

 

Таксама, каб абараніць рэпутацыю кожнага аўтара і нашу, мы сьцьвярджаем, што за дадзенае ПЗ аніякіх гарантыяў не даецца. Калі ПЗ, мадыфікаванае кімсьці апрача аўтара, трапіла ў масавы ўжытак, атрымальнікі ягоныя хай ведаюць, што ПЗ не арыгінальнае й пачатковы аўтар не адказвае за любыя праблемы, што былі ўведзеныя празь зьмены арыгінальнага коду.

 

На заканчэньне, любая свабодная праграма мае пагрозу быць запатэнтаванай. Мы жадаем унікнуць ператварэньня свабоднай праграмы ў прыватную ўласнасьць. Каб таго не дапусьціць, мы сьцьвярджаем, што любы патэнт мае дазваляць свабоду ўжытку праграмы іншымі асобамі, ці не прынімацца зусім.

 

Дакладныя ўмовы капіяваньня, распаўсюджваньня й мадыфікацыі падаюцца далей.

 

УМОВЫ КАПІЯВАНЬНЯ, РАСПАЎСЮДЖВАНЬНЯ Й МАДЫФІКАЦЫІ

 

  1. Гэтая ліцэнзія прымяняецца да любой праграмы ці іншага твора, што зьмяшчае нататку ад трымальніка аўтарскага права, якая паведамляе пра тое, што праграма распаўсюджваецца адпаведна ўмовам гэтай ліцэнзіі (АГЛ). Далей “Праграма” — любая такая праграма ці твор, а “твор, заснаваны на Праграме” — сама праграма ці нейкі выраб, што зьмяшчае яе або ейную частку, дакладную копію ці мадыфікацыю або перакладзеную на іншую мову. Тут і далей любы пераклад разумеецца як мадыфікацыя. Да кожнага карыстальніка ліцэнзіі, інакш да таго, чыя дзеяньні яна рэгулюе, зьвяртаецца тэкст гэтага дакумэнта на “вы”.

Дзеяньні, што не датычацца капіяваньня, пастаўкі й мадыфікацыі, не абмяжоўваюцца гэтай ліцэнзіяй і не разглядаюцца як яе аб’ект. Запускаць Праграму не забараняецца й ніяк не абмяжоўваецца. Вывад Праграмы падпадае пад умовы ліцэнзіі толькі, калі ён складае твор, заснаваны на Праграме (незалежна ад таго, ці быў твор зроблены ў час працы Праграмы). Гэта залежыць ад таго, што Праграма робіць.

1.      Вы маеце права капіяваць і распаўсюджваць ідэнтычныя копіі зыходнага коду Праграмы на любым носьбіце у тым складзе, у якім атрымалі, згодна наступным умовам: на кожнай копіі ставіцца нататка аб аўтарскім праве й адмове ад гарантыі, пакідаюцца ўсе нататкі, што спасылаюцца на гэтую ліцэнзію й адсутнасьць гарантыі, а таксама разам з Праграмай кожны атрымлівае тэкст гэтай ліцэнзіі.

Вы маеце права зьбіраць плату за распаўсюджваньне копіі ды таксама за плату забясьпечваць гарантыйную падтрымку Праграмы.

2.      Вы маеце права мадыфікаваць вашу копію праграмы ці ейную частку, што робіць твор, заснаваны на Праграме, і капіяваць, распаўсюджваць гэтыя мадыфікацыю ці твор адпаведна пункту 1 і згодна з наступнымі дадатковымі ўмовамі:

a)      зьменяныя файлы павінны зьмяшчаць выразныя нататкі аб тым, што менавіта вы зьмянілі файлы й дату гэтых зьмяненьняў;

b)      кожны твор, што Вы распаўсюджваеце ці публікуеце, які зьмяшчае Праграму ці яе частку, павінен быць пераданы трэцім асобам з захаваньнем усіх правоў і бяз платы, заліцэнзаваны як адно цэлае й адпаведна ўмовам гэтай ліцэнзіі;

c)      калі мадыфікаваная праграма працуе ў інтэрактыўным рэжыме, яна павінна надрукаваць аб’яву, якая зьмяшчае паведамленьне аб аўтарскім праве, адсутнасьці гарантыі (або пра тое, што вы даеце гарантыю), аб тым, што карыстальнікі маюць права распаўсюджваць праграму адпаведна гэтым умовам, і аб тым, як праглядзець тэкст гэтай ліцэнзіі.

ВЫНЯТАК: калі сама Праграма інтэрактыўная, але не друкуе вышэй названай аб’явы, Ваш твор, заснаваны на Праграме, таксама можа й не друкаваць яе.


Вышэй названыя патрабаваньні адносяцца да мадыфікаванага твору як да цэлага. Калі выразныя часткі твора не зьяўляюцца вытворнымі ад Праграмы й могуць быць залічаны самастойнымі творамі, то яны не падпадаюць пад ўмовы гэтай ліцэнзіі, калі пастаўляюцца самастойна, разьдзельна ад Праграмы. Але калі гэтыя часткі пастаўляюцца з Праграмай, яны разам зь ёю складаюць адно цэлае й падпадаюць пад умовы АГЛ, бо лічацца творам, заснаваным на Праграме. З гэтай прычыны ўсе часткі, што ахоўваюцца рознымі ліцэнзіямі аўтаматычна ахоўваюцца толькі гэтай АГЛ, не залежна ад таго, хто іх пісаў.

Правілы гэтага пункту не імкнуцца адабраць Вашыя правы на твор, поўнасьцю напісаны вамі, але існуюць, каб ажыцьцявіць права кантролю распаўсюджваньня твораў, заснаваных на Праграме.

Разьмяшчэньне твора, незаснаванага на Праграме, разам з Праграмай ці творам, заснаваным на Праграме, на адным носьбіце інфармацыі не ўплывае на ліцэнзію такога твора, умовы АГЛ на яго не пашыраюцца.

  1. Вы маеце права капіяваць і распаўсюджваць Праграму (ці твор, заснаваны на Праграме, згодна пункту 2) у стане аб’ектнага коду ці ў форме, гатовай для выкананьня,  адпаведна ўмовам пунктаў 1 і 2, калі вы робіце яшчэ й адное з наступнага:

a)      пастаўляеце разам з тым адпаведны чытэльны зыходны код з выкананьнем умоваў пунктаў 1 і 2;

b)      пастаўляеце разам з тым пісьмовую прапанову, сапраўдную ня менш, як на тры гады, адправіць трэцім асобам за плату, не вышэй за цану фізычнай перадачы копіі, чытэльную копію ўсяго зыходнага коду адпаведна ўмовам пунктаў 1 і 2;

c)      пастаўляеце паведамленьне пра тое, што існуе пісьмовая прапанова даставіць зыходны код па замаўленьню. Гэтае альтэрнатыўнае рашэньне дазваляецца толькі для некамэрцыйнага распаўсюджваньня й толькі тады, калі вы сапраўды атрымалі гэную прапанову адпаведна падпункту b.

Зыходны код азначае форму твора, якую выкарыстоўваюць пераважна для мадыфікацыі. Для твора, прыдатнага для выкананьня, паняцьце “увесь зыходны код” азначае сукупнасьць наступных кампанэнтаў: зыходны код усіх мадулёў, што складаюць твор, адпаведныя файлы апісаньняў інтэрфэйсаў, сцэнары для кантролю кампіляцыі й інсталяцыі файлаў, прыдатных для выкананья. Але, як асаблівы вынятак, разам з зыходным кодам ня трэба пастаўляць тое, што звычайна ўлучана (у стане зыходнага коду ці бінарнага) ў дыстрыбьютывы галоўных кампанэнтаў апэрацыйнае сыстэмы (кампілер, ядро і пад.), у якой запускаецца твор, але як вынятак выпадкі, калі такі кампанэнт сам суправаджае яго.

Калі распаўсюджаньне коду твора для выкананья (бінарнага) або аб’ектнага коду рэалізуецца праз прапанову скапіяваць яго з указанага мейсца, тады й такая ж магчымасьць скапіяваць зыходны код лічыцца за распаўсюджваньне зыходнага коду, і нават трэція асобы не павінны капіяваць зыходны код разам зь бінарным.

  1. Вы маеце права капіяваць, мадыфікаваць, распаўсюджваць Праграму толькі ў згодзе з умовамі гэтай ліцэнзіі. Любая спроба капіяваць, мадыфікаваць, пастаўляць Праграму і перадаваць правы адпаведна іншым умовам зьяўляецца несапраўдным і спыняе дзеяньне гэтай ліцэнзіі для вас, але іншыя асобы, што атрымаюць копіі й правы ад вас згодна ўмовам гэтай ліцэнзіі ня будуць пазбаўленыя гэтых правоў, калі тыя асобы будуць дзейнічаць у згодзе з умовамі АГЛ.
  2. Вы маеце права не прынімаць умовы гэтай ліцэнзіі, бо не падпісвалі яе. Аднак, калі вы мадыфікавалі ці скапіявалі Праграму (ці твор, заснаваны на Праграме), вы аўтаматычна пацьверджваеце тым прыняцьце гэтай ліцэнзіі. Дэвіяцыі ад умоваў ліцэнзыі пры гэтым разумеюцца ак парушэньні дзеючага заканадаўства.
  3. З кожнай пастаўкай Праграмы ці твора, заснаванага на Праграме, атрымальнік набывае гэтую ліцэнзію й права капіяваць, распаўсюджваць і мафыфікаваць адпаведна ейным ўмовам. Вы ня маеце права ўводзіць дадатковыя абмежаваньні й не адказваеце за выкананьне ўмоваў ліцэнзіі трэцімі асобамі.
  4. Калі рашэньне ці заява суда наконт парушэньня правоў, пагадненьне ці іншыя абставіны пярэчаць умовам гэтае ліцэнзіі, вы не асвабаджаецеся ад іх выкананьня. Калі Вы ня можаце распаўсюджваць Праграму, задавальняючы ўмовы гэтае ліцэнзіі й пабочнага рашэньня, пагадненьня і г.д., то пастаўляць Праграму Вы ня можаце зусім. Напрыклад, калі згодна тым абставінам ці субліцэнзіі Праграму нельга распаўсюджваць бясплатна, то трэба зусім адмовіцца ад распаўсюджваньня Праграмы.

Калі любая частка гэтага пункту залічыцца несапраўднай па якім-небудзь абставінам, гэты пункт прымяняецца часткова, а іначай поўнасьцю.

Мэтаю гэтага пункту не зьяўляецца схіленьне вас да парушэньня якіх-небудзь патэнтаў ці правоў уласнасьці або да спрэчкі за іх сапраўднасьць. Мэтаю пункту ёсьць ахова цэласнасьці сыстэмы распаўсюджваньня свабонага ПЗ, што было рэалізаванае шляхам грамадзкага ліцэнзаваньня. Шмат хто зрабіў значымы ўклад да шырокага кола ПЗ, што распаўсюджваецца па гэтай ліцэнзіі, разьлічваючы на стабільнасьць сыстэмы. Ад аўтара ці ад асобы, што распаўсюджвае ПЗ, залежыць рашэньне распаўсюджваць ПЗ іншай сыстэмай, ці гэтай, а ліцэнзія ня можа навязаць гэты выбар.

Мэтаю гэтага разьдзелу ёсьць выразнае тлумачэньне таго, што будзе дадзена ў наступнай частцы ліцэнзіі.

  1. Калі распаўсюджваньне або/і выкарыстаньне Праграмы абмяжоўваецца ў пэўных краінах актыўнымі пагадненьямі наконт патэнтаў ці аўтарскага права, арыгінальны ўладар правоў мае права абмежаваць распаўсюджваньне праграмы на пэўныя краіны, дзе тыя пагадненьні ня дзейнічаюць. Такія зьнешнія ўмовы там лічацца часткай гэтай лізэнзіі.
  2. ФСПЗ можа апублікаваць новыя вэрсіі гэтай ліцэнзіі, але ў вогуле яны будуць адпавядаць гэтай самай — адрозьнівацца могуць толькі дэталямі ды прыняцьцем дадатковых пунктаў.

Кожнаму варыянту ліцэнзіі надаецца асабісты нумар вэрсіі. Калі ў Праграме вызначаецца, што яна распаўсюджваецца адпаведна  ўмовам канкрэтнай вэрсіі і/або любой наступнай вэрсіі гэтай ліцэнзіі, то ў вас ёсьць выбар: карыстацца ўмовамі той канкрэтнай вэрсіі ліцэнзіі ці нейкай наступнай, апублікаванай ФСПЗ. Калі ў Праграме не пазначаны канкрэтны нумар вэрсіі АГЛ, то вы маеце права карыстацца ўмовамі любой вэрсіі АГЛ, што калі-некалі была апублікавана ФСПЗ.

  1. Калі вы жадаеце выкарыстаць частку Праграмы ў іншых бясплатных праграмах, чыя ўмовы распаўсюджваньня не адпавядаюць гэтай ліцэнзіі, спытайце дазвол аўтара. У дачыненьні да праграмаў ад ФСПЗ, напішыце на ейную адрэсу — зрэдку мы даем дазвол. Наша рашэньне вызначаюць дзьве мэты — захаваньне свабоднага статусу ПЗ ды свабодны абмен і выкарыстаньне.

 

АДСУТНАСЬЦЬ ГАРАНТЫІ

  1. З ТОЙ ПРЫЧЫНЫ, ШТО ПРАГРАМА РАСПАЎСЮДЖВАЕЦЦА БЯСПЛАТНА, ГАРАНТЫІ НА ЯЕ НЕ ДАЕЦЦА У ТЫХ МЕЖАХ, ЯКІЯ ДАЗВАЛЯЕ ДЗЕЮЧАЕ ЗАКАНАДАЎСТВА. ТРЫМАЛЬНІКІ АЎТАРСКАГА ПРАВА ЦІ ІНШЫЯ ЎДЗЕЛЬНІКІ ДАЮЦЬ ПРАГРАМУ “ЯК ЁСЬЦЬ”, БЕЗ ГАРАНТЫІ ЛЮБОГА ТЫПУ, ЯК ТО ЯЎНА ЦІ НЕ, ШТО РАЗУМЕЕ ТАКСАМА ТАВАРНЫ СТАН І ПРЫДАТНАСЬЦЬ ДА ВЫКАРЫСТАНЬНЯ, АКРАМЯ ВЫПАДКАЎ, КАЛІ ТРЫМАЛЬНІКІ АЎТАРСКАГА ПРАВА ЦІ ІНШЫЯ ЎДЗЕЛЬНІКІ ПІСЬМОВА ПАЗНАЧАЮЦЬ СВАЮ АДКАЗНАСЬЦЬ І ГАРАНТЫЮ. УСЯ РЫЗЫКА Й АДКАЗ, ШТО ТЫЧАЦЦА ЯКАСЬЦІ І ПРАДУКЦЫЙНАСЬЦІ ПРАГРАМЫ, ПЕРАКЛАДВАЮЦЦА НА ВАС. КАЛІ ПРАГРАМА ВЫЯВІЦЦА ДЭФЭКТНАЙ, УСЕ ВЫДАТКІ НА РАМОНТ І АБСЛУГУ ПРЫНІМАЕЦЕ ВЫ.
  2. У НІЯКІМ ВЫПАДКУ, АКРАМЯ КАЛІ ТОЕ ПАДАДЗЕНА ПІСЬМОВА ЦІ АБУМОЎЛЕНА ДЗЕЮЧЫМ ЗАКАНАДАЎСТВАМ, ТРЫМАЛЬНІК АЎТАРСКАГА ПРАВА ЦІ ІНШЫЯ КАРЫСТАЛЬНІКІ, ЯКІЯ МОГУЦЬ МАДЫФІКАВАЦЬ І/АБО РАСПАЎСЮДЖВАЦЬ ПРАГРАМУ ЗГОДНА ВЫШЭЙ ПАДАДЗЕНЫМ УМОВАМ, НЕ Ў АДКАЗЕ ЗА ШКОДУ, УКЛЮЧАЮЧЫ АГУЛЬНЫЯ, СПЭЦЫЯЛЬНЫЯ, ВЫПАДКОВЫЯ ЦІ ЎСКОСНЫЯ СТРАТЫ Й ПАШКОДЖАНЬНІ, ЯКІЯ ПАХОДЗЯЦЬ АД ВЫКАРЫСТАНЬНЯ ЦІ НЕМАГЧЫМАСЬЦІ ВЫКАРЫСТАНЬНЯ ПРАГРАМЫ (УКЛЮЧАЮЧЫ СТРАТЫ ДАНЫХ АБО НЯПРАВІЛЬНУЮ АПРАЦОЎКУ ДАНЫХ, АБО СТРАТЫ, ШТО ПРЫЦЯРПЕЛІ ВЫ ЦІ ТРЭЦІЯ АСОБЫ, ЦІ НЯЗДОЛЬНАСЬЦЬ ПРАГРАМЫ ДА СУПОЛЬНАГА ВЫКАРЫСТАНЬНЯ ЗЬ ІНШЫМІ ПРАГРАМАМІ), НАВАТ КАЛІ АТРЫМАЛЬНІК ЦІ ІНШАЯ АСОБА БЫЛІ ПАПЯРЭДЖАНЫ ПРА МАЖЛІВАСЬЦЬ ТАКОЙ ШКОДЫ.

 

КАНЕЦ УМОВАЎ

 

Як Прымяніць Гэтыя Ўмовы Да Вашых Праграмаў

 

Калі вы ствараеце новую праграму й жадаеце, каб яна прынесла найбольшую карысьць грамадзтву, то будзе найлепшым чынам аднесьці яе да свабоднага ПЗ, якое кожны можа распаўсюджваць і зьмяняць згодна пададзеным тут умовам.

 

Каб тое зрабіць, дадайце да праграмы наступнае паведамленьне. Найбясьпечны спосаб — дадаць іх да пачатку кожнага файла з зыходным тэкстам, каб пэўна паказаць адсутнасьць гарантыі. Кожны файл павінен зьмяшчаць прынамсі радок з “copyright” і спасылку на поўнае паведамленьне.

 

Адзін радок зь імем праграмы  й тлумачэньнем яе прызначэньня.

Copyright © год і імя аўтара

 

Гэтая праграма — свабоднае праграмнае забясьпячэньне; вы маеце права распаўсюджваць яе ды/або зьмяняць адпаведна ўмовам Агульнай Грамадзкай Ліцэнзіі (General Public License) GNU вэрсіі 2 або (калі жадаеце) больш новай, апублікаванай Фундацыяй Свабоднага Праграмнага Забясьпячэньня (Free Software Foundation).

 

Гэтая праграма распаўсюджваецца з надзеяю, што будзе карыстнай, але БЕЗ ГАРАНТЫІ ЛЮБОГА ТЫПУ, як то яўна ці не, што разумее таксама таварны стан і прыдатнасьць да выкарыстаньня. Глядзіце АГЛ (GNU General Public License) за дакладнейшымі данымі.

 

Вы павінны былі атрымаць экзэмпляр ліцэнзіі разам з гэтай праграмай, калі не, напішыце да ФСПЗ: Free Software
Foundation, Inc., 59 Temple Place - Suite 330, Boston, MA  02111-1307, USA.
 

Дадайце таксама адрэсу электроннай і папяровай пошты.

 

Калі Праграма працуе ў інтэрактыўным рэжыме,  яна павінна паказваць кароткае паведамленьне падобнае на гэтае:

 

Gnomovision version 69, Copyright (C) год і ймя аўтара

Gnomovision пастаўляецца БЕЗ ГАРАНТЫІ. За дакладнымі зьвесткамі набярыце `show w'.  Гэта свабоднае праграмнае забясьпячэньне, і вы можаце распаўсюджваць яго адпаведна пэўным умовам, нябярыце `show c', каб зьведаць іх.

 

Магчымыя каманды show w” і “show c” павінны паказваць адпаведныя часткі АГЛ. Зразумела, гэтыя каманды Вы можаце называць па-іншаму, або зрабіць іх як пстрыкі мышы ці каманды мэню і г.д.

 

І да таго трэба, каб ваш работадавец (калі вы працуеце праграмістам) ці ўстанова адукацыі прызналі адказ ад аўтарскага права. Вось узор, зьмяніце ймёны ды назвы:

 

ТАА “Белпрог” сапраўдным адказваецца ад аўтарскага права й выказвае абыякавасьць да праграмы `Gnomovision'
(якая робіць праходы для кампіляраў) напісанай Пятром Хакерам.
 
подпіс К.А. Бурэвіча, 1 Красавіка 1989
К.А. Бурэвіч, Віцэ-прэзыдэнт

 

АГЛ не дазваляе ўключаць вашыя праграмы ў камэрцыйныя праграмныя прадукты. Калі ваша праграма ўяўляе бібліятэку функцый, вы можаце палічыць карыстным дазволіць далучэньне (лікаваньне, linking) яе да камэрцыйных праграмаў. Калі гэта тое, што вам патрэбна, выкарыстайце Агульную Грамадзкую Ліцэнзію GNU для Бібліятэк (GNU Library General Public License або GNU Lesser General Public License, гл. зноску вышэй) замест гэтай.



[1] Пераклад зрабіў/Translated by Juras Benesz ( http://ybx.narod.ru )

Распачаўся 11 красавіка 2003. Рэдакцыя першая ад 16/Трв/2003.

[2] Замест GNU Library General Public License цяпер выкарыстоўваецца GNU Lesser General Public License.