Танґанская

Як па ўсёй Палінэзіі, танґанская нябесная культура мае карані ў марской навіґацыі. У некаторых выпадках немагчыма аддзяліць назвы асобных зорак ад назвы «зоркавага шляху». Зорка можа мець некалькі назваў, калі: 1) зорка ўваходзіць у розныя зоркавыя шляхі, 2) назва зоркі залежыць ад таго, зь якой ґрупы астравоў Тонґа яна паходзіць. Намэнклятура зорак даволі прыблізная, бо крыніцы яе абмежаваныя.

Хаця самыя значныя/агульныя зоркі й сузор'і (напр., Арыён, Плеяды, Крыж) атаясомленыя ў танґанскіх зоркавых ведах, існуюць два істотныя выключэньні. Па-першае, адсутнічае назва Паўночнай зоркі (Палярнай зоркі, α UMi). Гэта дзіўна, улічваючы шырату астравоў Тонґа й важнасьць гэтай зоркі ў пэўныя поры году. У часы любых паўночных падарожжаў з Тонґа такі важны навіґацыйны арыенцір ня мог застацца незаўважаным. Сурор'е Скарпіёна (ягоныя часткі ці зоркі) таксама адсутнічаюць у танґанскіх зоркавых ведах. Гэта нечакана, бо істотная бальшыня культур, і па ўсім сьвеце, і ў Палінэзіі, ўважаюць Скарпіёна за цэнтральнае сузор'е, бо яго лёгка вызначыць і яно знахоціцца на начным небе амаль насупраць Арыёна. [Стваральнікі Stellarium будуць радыя любой інфармацыі, якая б магла праясьніць гэтыя анамаліі.]

Агульная мінуўшчына палінэзійскіх зоркавых ведаў відавочная, калі зьвернуць увагу на назвы зорак. Напрыклад, Плеяды называюцца Маталікі на танґанскай мове, Матарыкі на маарыйскай й Макалі'і на гавайскай.

Спасылкі

  1. Velt Kik, Ko E Ngaahi fetu'u 'o, Stars over tonga, 1990 'Atenisi University, Nuku'alofa , Tonga Government printing department.
  2. T.H Fale, Tongan astronomy, 1990 Polynesian Eyes foundation, Nuku'alofa, Tonga Choice printing.
  3. E. E. V. Collocott, Tongan astronomy and calendar, 1992 Occasional Papers of the Bernice Pauahi Bishop Museum of Polynesian ethnology and Natural History, Vol.8, No. 4 Honolulu, Hawaii, Bishop Museum Press 1922, p. 157-173.

Намэнклятура

Танґанскі тэрмінАбазначэньне
ХумуВугальны мяшок
КаніваМлечны шлях
Ма'афулелеВялікае Маґеланава воблака
Ма'афутокаМалое Маґеланава воблака
'оту Ма'афуМаґеланавы воблакі (абодва)
Ха'амонґаЭкліптыка
МахінаМесяц
Ла'аСонца
Фэту'уЗорка (наагул)
Фэту'уфукаКамэта
'УматаВясёлка
Фэту'у'ЭсіафіЗьнічка
ТапукітэаВэнэра
МатамэмэаМарс
Ма'афутока (як ММВ)Канопус
Ма'афулеле (як ВМВ)Сырыюс
Вэлітоа хіфіфоРыґель
Вэлітоа хахакеБэтэльґейзэ
Хікуле'оАрктур
МонуафеМэіса
МотулікіПлеяды
Ту'улалупэГіяды
ТолоатонґаПаўднёвы крыж
ТолоалахіНесапраўдны крыж
Танґанскія сузор'і
Танґанская назваАбазначэньне ці нататкі
Туінґа ікаЧастка Арыёна, пас і меч
Аэ э'УвэаПаўночная карона (магчыма)
ФатаналуаВаласы Веранікі (магчыма)
Капакау'о'тафахіКасыяпэя (магчыма)
ТолоаПас Арыёна
Луа танґатаКастор і/ці Палюкс
ФунґасіаТаліман і/ці Аґена
Хоуматолоа (Толоа, Толоатонґа, Толоалахі)

Стваральнік

Гэтая нябесная культура была створаная карыстальнікам Stellarium Дэнам Смайлам, d.smale(at)niwa.co.nz